Адкрыйце для сябе Нарач

Зямля Нарачанская ўнікальная сваёй спрадвечнасцю. Чыстае паветра, напоўненнае хваёвым водарам і празрыстыя, як сляза, азёры, у імгненне вока перанясуць у дзіўны свет дзікай прыроды. Тут вас чакаюць маляўнічыя ландшафты з бязмежнымі лясамі і азёрнай гладдзю, унікальныя здраўніцы, каларытныя сельскія сядзібы, цудоўныя рыбалоўныя і паляўнічыя ўгоддзі. Бязмежны абшар самага вялікага беларускага возера Нарач сцелiцца да самага гарызонту. Спазнаць глыбіню прыгажосці незвычайнага возера можна толькі тады, калі вы яго ўбачыце ва ўсе поры года і ў любое надвор'е.

Унікальны прыродны комплекс «Блакітныя азёры» займае ўсяго паўтара гектара. Тысячагоддзе таму тут прайшоў Валдайскі ледавік, пакінуўшы пасля сябе дзіўную спадчыну. Камавыя пагоркі, падобныя на лясістыя сопкі, і озавыя грады, якія нагадваюць чыгуначные насыпы, прымушаюць падарожніка то iсцi ўверх, то бегчы па звілістай сцежцы ўніз. Вышыня такая, што захоплівае дух! А ў нізінах пабліскваюць каштоўнымі каменнямі шматлікія азёры: Балдук, Глубля, Глубелька, Мёртвае, Ячменек.

Экскурсійныя туры

Размяшчэнне

Гасцініцы, базы адпачынку, аграсядзібы

Хочаце паглядзець на Полацк сваімі вачыма?

image description

Навіны

Навіны рэгіёну

Усе праекты